Sunday, 27 February 2011

Проспект Независимости, 14


Эта религиозная картина приклеена рядом с аркой между домами 14 и 12.

Friday, 18 February 2011

Гаротны маскалiк

Там дзе сонейка усходзiць
Там дзе ноч не праходзiць
На зямельцы дрымотнай
Ёсць маскалiк гаротны

Ён жыве-пажывае
Уся сямейка рабая
Дзень на печы лежачы,
Думкi-мары нежачы,

Ў балабаечку грае!

Ў балабаечку грае,
З дуба вецце збiрае
Поле – сама зелено,
усе – запустазелена!

А маскалiк ня дбае!

Ў хаце хлеба – нi крошкi
А нi плошкi, нi сошкi
А заместа конiка
Гойцае ў пагонiках

Падкаванная вошка!

Падкаванная вошка,
Дома жонка Матрошка!
Цвёрдая, каляная
Баба дзераўлянная

Фарбаванная дошка!

Як ён выйдзе гуляцi
То нiяк не стрымацi
Ад аднаго шкалiка
Гэтага маскалiка

Цягне саблей махацi

Цягне саблей махацi
Чужых жонак кахацi
Выставляцца, пыжыцца
Блазнаваць, бязтыжыцца

Ды сабакай брахацi

Ой, лiсоўчыку-браце
Будзем жыць у багаццi
Як таго маскаляцi
Да палону ня брацi

Як таго маскаляцi
Да палону ня брацi


Сокалаў-Воюш

Tuesday, 8 February 2011

Спартовы сельскагаспадарчы аўтамабіль

Замечен 8 февраля в Минске на улице Кольцова, рядом с автоцентром.
Агрогорожанин
Жаль на фото плохо виден его руль, это - отдельный шедевр

Sunday, 6 February 2011

Лiст да сястры (Людзi на балоце), Кася Камоцкая & Новае Неба

Дарагая сястра, я пiшу табе лiст
Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас
Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень
Але, гэта звыкла

Мы жывем на балоце, мы любiм яго,
Пра яго мы спяваем i пiшам палотны
I таму пад даждём мы як рыбы ў вадзе
I мы вельмi шануем балота

А калi ты цвярозы, тады ты дурны
Калi ты маешь розум, пазбаўся сумлення
Кожны дзень ў балоце гадуем мы
Ля балота свае пакаленнi

Дарагая сястра, тут ўсё харашо
Тут паблiзу Масква, тут Масква ў галаве
Тут Масква ў тэлевізары і ў газете
Тут расейскія песні развучваюць дзеці

I гэта – нармальна, сястра,
Таму што, вятры ня прыносяць свабоды
Таму што, дрыгва застаецца дрыгвой
Таму што, Айчына – балота!

Таму што, нiхто ня бывае супраць
Таму што, нiхто ня бывае цвярозы
Таму што, забылiся ўсе на розум
Бо ўсе - пад наркозам!

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце

Дарагая сястра, тут адне крычаць
Тут плачуць другiя, а трэцiя – скачуць
I ў гэтым гамутары слова пачуць – немагчыма
А гэта значыць:

Што дождж ня спынiцца колькi гадоў
I будзе дождж, i будзе слота
I будзе жыць звычайным жыццем
Нашае балота

Мы высока падымем балотны наш сцяг
Мы будзем, што ранак, хадзiць на работу
Каб убачылi ўсе, што жыве ў вяках
Подзьвiг народа-балота

Дарагая сястра, ты жыла тут сама
Ты ведаешь пах цвiлага моха
Ты ведаешь смак гнiлоя вады
Але - ўсе, дастаткова!

Дастаткова размовы пра шэры наш край
Пра галечу, гаркоту, гароту, галоту
Тут альбо памiрай, альбо ня выжывай
Але выбрала нас балота

С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей
Але нас не забьешь, але нас не задушышь
Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце

С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей
Але нас не забьешь, але нас не задушышь
Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце